Родныя вобразы

Родныя вобразы

Тонкія бярозкі,
Поле, сінь лясоў,
Ручайкоў журчанне,
Песні салаўёў,

Пераліў вясёлкі,
Рэха перазвон,
Пад акном — рабіна,
А за хатай — клён,

Бэзу пах духмяны,
Яблыневы снег,
I матулі — песня,
I каханай — смех.

I валошкі ў жыце,
I за вёскай гай,
Песня, што ільецца
Ў полi з краю ў край...

Месячка на хмарцы
Угары вісіць.
Муражок на лузе...
Можна i спачыць.
6.03.77.


© Николай Хмеленок, Дом Поэта, 01.10.2025
Свидетельство о публикации: O-JR № 571461406

Дом Поэта в соцсетях

vk32 f api i inst tt ya you telegram